У Варшаве распачаўся курс «Прыродны голас»



Першы майстар-клас адбыўся ў Беларускім Моладзевым хабе.

Што будуць уяўляць сабой заняткі, распавёў іх выкладчык, этнаспявак Сяржук Доўгушаў:

-Аснова курса – гэта знаёмства з асноўнымі метадамі гукастварэння, правільнае дыханне, апора і ўвогуле валоданне сваім голасам. Гэты курс для таго, каб навучыцца валодаць сваім голасам, любіць яго, не баяцца і кіраваць гэтым.

Плануецца, што заняткі «Прыродны голас» будуць адбывацца ў рэзідэнцыі “Дом Творцаў”, а таксама на прыродзе.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя