У Беластоку адкрылася выстава татуіровак «Беларусь на целе»



У Беластоку ў хабе «Новая зямля» падчас чарговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» адкрылася выстава беларускіх нацыянальнаарыентаваных татуіровак пад назвай «Беларусь на целе».

Па словах стваральніцы праекта, журналісткі Яўгеніі Доўгай, за апошнія гады беларусы сталі вельмі шмат рабіць такіх малюнкаў на сваім целе праз рэфлексію тых падзей, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.

-Я думаю, што гэта вялікія ўнутраныя пакуты людзей. Мы не прывыклі паказваць свае эмоцыі, рэфлексіраваць, хадзіць да псіхатэрапеўтаў. Мы самі стараемся з гэтым справіцца. Я пыталася ў людзей, што для вас гэта? Яны кажуць – гэта мае пакуты, але гэта і той досьвед, які я не хачу забываць. Я хачу, каб гэта засталося, каб заўсёды памятаць пра гэта.  

Праект «Беларусь на целе», гэта на дадзены момант каля 400 татуіровак з беларускім нацыянальным падтэкстам. Выстава якіх ужо пабывала, акрамя Беластока, у Варшаве ды Вільні і плануецца ў Гданьску ды амерыканскім Сіэтле.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя