Кшыштаф Рыбіньскі: Для ЕГУ важна спрыяць аднаўленню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі



Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ правёў анлайн-прэзентацыю ўласнай дзейнасці.

Важнасць цэнтра ў спрыянні аднаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі адзначыў рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кшыштаф Рыбіньскі:

-Мы, як ВНУ, працуем над развіццём грамадзянскай супольнсці ў Беларусі і ў рэгіёне ўвогуле. У Беларусі і ў іншых краінах рэгіёну адсутнічае грамадзянская супольнасць, адсутнічае свабода СМІ. І вось работа ў гэтым кірунку па розных праектах і з’яўляецца вельмі важнай часткай місіі нашага ўніверсітэта. Дэмакратыя, канстытуцыя, правы чалавека – яны вельмі важныя ў нашым рэгіёне і ў Беларусі.

Паводле справаздачы Цэнтра, адным з важных накірункаў работы Цэнтра з’яўляецца падрыхтоўка абгрунтавання стварэння Міжнароднага крымінальнага Трыбуналу ў Новай Беларусі, а таксама вядзенне ўліку тых суддзяў у Беларусі, якія прымаюць удзел у палітычных працэсах супраць грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя