У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам



26-га траўня ў пятніцу ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам – у дзень разгляду апеляцыйнай скаргі.

Акцыя пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Электрычная, 9, ля консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

Нагадаем, што 8-га лютага Гарадзенскі абласны суд у асобе Дзмітрыя Бубенчыка пакараў Пачобута васьмю гадамі зняволення, бо журналіст нібыта “заклікаў да санкцый” і “распальваў варожасць”.

Беларускае Радыё Рацыя