Украіна расследуе ролю афіцыйнага Менска ў гвалтоўным перамяшчэнні дзяцей



Украіна расследуе ролю Беларусі ў «гвалтоўным перамяшчэнні» дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый. Пра гэта паведамляе Reuters з спасылкай на ўкраінскага генеральнага пракурора Андрэя Косьціна.

Болей за 2000 украінскіх дзяцей, у тым ліку сіроты, былі адпраўлены ў так званыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі на тэрыторыі Беларусі. Па словах Косьціна, Генпракуратура завяла крымінальную справу па факце «гвалтоўнага перамяшчэння, дэпартацыі 19 тысяч дзяцей» з акупаваных раёнаў Данецкай, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай і Харкаўскай абласцей «у тым ліку ў Беларус».

Беларускае Радыё Рацыя