Міхаіл Саламонаў: Беларуская дыяспара ў Нідэрландах суперактыўная



Адначасова адчувае сябе і беларусам і ўкраінцам, і пры гэтым жыве ў Нідэрландах наш сённяшні “Госць Рацыі” – Міхаіл Саламонаў.

Ён мае беларускае грамадзянства і ўкраінскі від на жыхарства, таму актыўнічае як у беларускай, так і ва ўкраінскай дыяспары.

Міхаіл Саламонаў: Я знаходжуся ў Гаазе, у Нідэрландах. І я адсочваю дзве краіны – Беларусь і Украіну. У мяне ўкраінская сям’я, таму я – беларускі ўкраінец, альбо ўкраінскі беларус. Трэба неяк вызначыцца.

РР: У Гаазе ці праводзяцца нейкія мерапрыемствы, звязаныя з вайной ва Украіне і падзеямі ў Беларусі? Можа ёсць дыяспары, да якіх вы далучаны?

Міхаіл Саламонаў: Я адсочваю івэнты як з украінскага боку, так і з беларускага. Беларуская дыяспара ў Нідэрландах суперактыўная. Праводзяцца розныя івэнты, хутка будзе Купалле, святкавалі Дзень Волі. Праходзяць канцэрты. Я жыву тут толькі адзін год, але ўжо тут былі і Вольскі, і “Разбітае сэрца пацана”, хутка прыедзе Міхалок. І гэта ўсё ў Гаазе. То бок, я нават не пра ўсе Нідэрланды кажу. А што тычыцца ўкраінскіх падзей, набывалі для Украіны аўтамабілі, генератары гэтай зімой ў сувязі з нападкамі на энергетычную інфраструктуру Украіны. Гэта ўсё збірала беларуская дыяспара, я гэта адсочваў і быў у курсе тых падзей. Таксама праводзім акцыі.

Міхаіл Саламонаў дадаў, што калі б у яго была такая магчымасць, ён бы часцей наведваў Украіну. Але праз беларускае грамадзянства штораз на мяжы да яго ўзнікаюць пытанні.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя