Варшаўскі часовы мемарыял у гонар беларускіх ваяроў можна пабачыць да 31 траўня



Убачыць інсталяцыю можна да 31 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі.

Працягвае дырэктар установы Наталля Задзяркоўская:

Нашыя хлопцы, якія жывуць у Варшаве, прыйшлі ў музей з такой прапановай, просяць, каб іх імёны засталіся ананімнымі. Зразумела, такая ідэя слушная і кранае ўсіх. Мы вырашылі падтрымаць. Акрамя таго, што можна падысці да мемарыялу, ёсць памятная кніга, адным з першых там пакінуў запіс амбасадар Літвы ў Польшчы, і потым падцягнуліся іншыя людзі. Гэтая кніга для таго, каб падзякаваць нашым хлопцам, падзякаваць нашым героям, выказаць нейкія думкі наконт гэтых падзеяў.

Уваход на пляцоўку Музея адкрыты штодзённа да 31 траўня з 10.00 да 22.00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя