Батумі: Другі беларускамоўны квіз „Беларусь як матулю люблю”
27 траўня а 20-ай гадзіне ў самым цэнтры грузінскага Батумі ў каворкінгу „LINX”, (Мелашвілі, 16), адбудзецца другі беларускамоўны квіз „Беларусь як матулю люблю”.
Па словах арганізатараў, кожнага прыйшоўшага беларуса чакаюць на працягу каля дзвюх гадзінаў цікавыя туры з рознымі заданнямі і пытаннямі, вясёлыя вядоўцы, класная музыка, утульная атмасфера і файныя прызы.
Пра будучы квіз распавядае Віктар, адзін з арганізатараў гэтай сустрэчы:
– Запрашаем на квіз усіх беларусаў, якія цікавяцца беларускай культурай, гісторыяй, музыкай.
РР: А ёсць нейкія ўзроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў?
– Абмежаванняў няма, прыходзяць усе – і дзеці, і дарослыя, і сталыя людзі могуць прыйсці. Будуць пытанні на розныя тэмы, будзе цікава ўсім.
На першы квіз пад назваю „Беларусь як матулю люблю”, які адбыўся больш за два месяцы таму, завітала амаль тры дзясяткі беларусаў, якія жывуць не толькі ў Батумі, але і ў прылеглых населеных пунктак: Чакві, Гоніё і Кабулеці.
Зарэгістравацца на будучы квіз магчыма праз тэлеграм @Kuddya. Удзел толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя