Выкладчыка полацкага ўніверсітэта арыштавалі на 10 сутак



Выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак.

Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.

У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП( распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль не вядома.

Сёння, 24 траўня, над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.

Вясна