У Менску канфіскавалі маршруткі ў нелегальных перавозчыкаў
20 гадоў таму
У Менску канфіскавалі маршруткі ў нелегальных перавозчыкаў. Пра гэта распавяла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
“Дзесяць маршрутных таксі былі канфіскаваны па дарозе з Менска ці ў сталіцу і адпраўленыя на штрафстаянку. Вынесена першае рашэнне суда, дзе вінаватым прызнаны перавозчык. Ён павінен заплаціць штраф – 6 тыс. рублёў. Яго маршрутка прастаяла больш за месяц на штрафстаянцы, таму перавозчыку давядзецца кампенсаваць і яе паслугі”, – сказала яна, перадае прэс-служба Мінгарвыканкама.
Па словах Лазарэвіч, перавозчыкі не рэгіструюцца ў базе і ажыццяўляюць перавозкі па несанкцыянаваных маршрутах. Праверкі транспарту праводзіліся сумесна з ДАІ і транспартнай інспекцыяй.