Ратавальнікі знайшлі прапаўшых на Эльбрусе беларускіх турыстаў
20 гадоў таму
Ратавальнікі знайшлі прапаўшых на Эльбрусе беларускіх турыстаў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі МНС Расеі, у 17.20 на гары Эльбрус на вышыні 3,8 тыс. м ратавальнікі адшукалі прапаўшую групу з шасці беларускіх турыстаў. Паведамляецца, што прапаўшых беларусаў шукалі цягам апошніх дзён.
Іх стан ацэньваецца як здавальняючы.
Шэсць беларускіх турыстаў прапалі 21 мая, і тры дні пра іх нічога не было вядома. У пошуку беларусаў удзельнічалі 80 чалавек.