Парк суднаў авіякампаніі «Белавія» загрузілі пераважна палётамі ў Расею



Увесь парк суднаў авіякампаніі «Белавія» загружаны. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«Ва ўмовах забароны краін Еўразвяза выкарыстоўваць іх паветраную прастору беларуская авіяцыя лятае па змененых маршрутах. Мы ўсе гэта адчулі. Увесь парк суднаў на гэты момант загружаны. Авіякампанія „Белавія“ выконвае рэйсы ў 19 аэрапортаў дзевяці дзяржаў», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Прынятыя меры дазволілі за 2022 год павялічыць экспарт паслуг пасажырскага паветранага транспарту ў Турцыю, Грузію і Расею ў 2 разы, у Азербайджан — амаль у 3 разы. За 3 месяцы 2023 года прадоўжыўся рост экспарту авіяпаслуг у Расею, Грузію, Турцыю, ААЭ.