ПВК „Вагнер” пакідае пазіцыі ў Бахмуце
18 гадоў таму
У прэс-службе Прыгожына заявілі, што ПВК «Вагнер» пачала вывад падраздзяленняў з Бахмута.
„Выходзім у тылавыя раёны”, – заявіў ён.
Па словах Прыгожына, найміты збіраюцца пакінуць украінскі горад да 1 чэрвеня. Раней ён ужо называў гэтую дату.
„Перадаем пазіцыі ваенным: боекамплект, пазіцыі – усё, уключаючы сухую пайку”, – сказаў ён у апублікаваным відэароліку.
На мінулых выходных кіраўнік ПВК «Вагнер» абвясціў пра ўзяцце Бахмута. Паводле яго слоў, найміты выйшлі на заходнюю ўскраіну горада.
Узброеныя сілы Украіны адмаўлялі заявы аб захопе гораду. «Гэта няпраўда. Нашы падраздзяленні працягваюць баі», — сказаў спікер Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты.