Расея закрывае сваё консульства ў Швецыі і шведскае ў Пецярбургу



Расея закрывае сваё генконсульства ў Гётэбаргу з 1 верасня, высылае пяць шведскіх дыпламатаў і адклікае згоду на дзейнасць генконсульства Швецыі ў Санкт-Пецярбургу з 1 верасня.

Генконсульства Расіі ў Гётэбаргу. Фота: acebook.com/RusConsulateGothenburg

Рашэнне прынята „з улікам канфрантацыйнага курсу ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі, які праводзіцца Швецыяй”, паведамляе МЗС РФ.

У красавіку Швецыя заявіла аб высылцы пяці супрацоўнікаў расейскага пасольства за дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламата.