Ушанаванне памяці Янкі Запрудніка і Міхася Кавыля ў Нью-Ёрку
18 гадоў таму
У нядзелю, 28 траўня, у Саўт Рывэр адбудзецца мерапрыемства па ўшанаванні памяці двух выбітных асоб з паваеннай хвалі эміграцыі — гісторыка і публіцыста Янкі Запрудніка і паэта Міхася Кавыля.
Дата: 28 траўня. Час: 11.30 (час мясцовы). Месца: 84 Whitehead Ave., South River, NJ.
Падчас імпрэзы прэзентуюць кнігу Міхася Кавыля «Выбранае», выдадзеную сёлета «Бібліятэкай Бацькаўшчыны».
Выступяць укладальнік і рэдактар кнігі — вядомыя беларускія эміграцыязнаўцы Наталля Гардзіенка (Менск, Вільня) і Лявон Юрэвіч (New York).
З пытаннямі можна звяртацца па мэйле [email protected]