Прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу» ў клубе Beer&History
У Беластоку ў нефармальным беларускім гістарычным клубе Beer&History адбылася прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу». Дзе яна апісвае гісторыі людзей з Белавежскай пушчы, якія жылі і жывуць па абодва бакі польска-беларускай мяжы.
Гаворыць аўтарка:
-Я апісваю людзей, якія працуюць у нацыянальных парках, і таксама займаюцца рознымі справамі, каб паказаць людзей, якія яшчэ памятаюць час, калі не было граніцы. Паказаць, як гэта выглядала ад вайны па наш час па польскім, па беларускім баку. І паказваю як гэта адрозніваецца ў сучасны час.
Кніга Ганны Кандрацюк «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» напісаная ў жанры літаратурнага рэпартажу.
Сама аўтарка з’яўляецца сталай журналісткай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва».
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя