Доўгі шлях да зменаў
Краіна вялікіх спадзяванняў, мараў і вялікіх праблемаў сёння. Праблемы ў сферы эканамічнай і грамадскай. Грамадскія арганізацыі не маюць сілы, улада не надта лічыцца з імі, яны не могуць разлічваць на падтрымку СМІ. Увогуле амаль адсутнічае крытычнае назіранне журналістаў за дзеяннямі ўлады.
Значыць адна з важнейшых функцыі сродкаў масавай інфармацыі пайшла «на одмор»… значыць у адпачынак. А шмат што патрабуе назірання і рэформаў, якіх амаль не праводзіцца, падтрымліваецца затое хворая карупцыйная сітуацыя.
Сэрбы, якія выходзілі на вуліцы ў важныя гістарычныя моманты ці падчас крызісу, зараз крыху прытармазілі. У змены не вераць, назіраюць за паталогіямі дзяржаўнай сістэмы, карупцыяй і выкарыстаннем канэксыі на ўсіх узроўнях адміністрацыі, але крытыкуюць гэта дома, найдалей у кавярні.
Сэрбы стомленыя гадамі вайны, санкцыяў, унутранай трансфармацыі…узоры звонку тут не заўжды прымаюцца. З аднаго боку хацелі б у Еўразвяз, але не да канца разумеюць шлях інтэграцыі.
Беспрацоўе парадаксальна затрымлівае масавые пратэсты грамадзян. Тыя, хто ўсё такі працуюць, бачачы прапановы рынку працы, не збіраюцца выступаць супраць улады, каб не патраціць мінімум, якое маюць. Маўляў, іншыя маюць яшчэ горш і ўступаць у іх шэрагі не збіраюся. Але не то што ўвесь народ запалоханы, а паліцыя разганяе дэманстрацыі.
Былі мы сведкам двух публічных пратэстаў, аднаго ладжанага актывістамі, якія выступалі супраць паўсюднай і безразумнай паводле іх прыватызацыі. На вуліцы Тэразіе, каля будынку ўстановы, якая займаецца працэсам прыватызацыі выступалі супраць продажы нацыянальнай кінакампаніі з усёй спадчынай і правамі да яе прыватнаму інвестару за падазрона нізкі кошт.
Іншыя пратэсты былі ўжо арганізаваныя палітычнай партыяй і мелі відавочна большы маштаб. Прыхільнікі Дэмократскай странкі, значыць Дэмакратычнай партыі і яе дзеячы арганізавалі гучны мітынг на вядомым нам ужо Пляцы рэспублікі, дзе праходзілі гістарычныя пратэсты ў мінулым.
https://www.youtube.com/watch?v=8nmjh8hzX7A&feature=youtu.be
Галоўныя лозунгі мітынгу адлюстроўвуюць найбольш балючыя праблемы пра якія мы ўзгадалі: супраць цьмяным інтэрэсам, супрць запалохванню, за будучыню народа і за свабоду слова. Улада, супраць якой накіраваны мітынг, выбраная ў мінулым годзе, так што да новых выбараў засталося яшчэ тры гады. Але не факт, што змены прыйдуць, бо сёння палітычныя эліты не з’яўляюцца надта слоўнымі.
Колы ўлады ў Сэрбіі ў найлепшай эканамічнай сітуацыі, каб не думаць або не мець плану на будучыню, хіба што сваёй палітычнай фармацыі і паасобных яе членаў. У горадзе які патрабуе мадэрнізацыі, які паводле сучасных тэндэнцыяў павінен спрыяць жыхарам і ствараць ім годныя ды прываблівыя ўмовы для жыцця і ўласнага развіцця, як галоўны флагавы праект прапануецца водны горад…Сава і Дунай дарэчы ствараюць унікальную атмасферу Бялграду і дрэмле ў іх вялікі патэнцыял, але ў час, калі плыні ў сусветный архітэктуры змяняюцца ў бок праектаў, якія ствараюць максімальныя карысці для мясцовага грамадства, Бялград хоча будаваць візітку краіны ў выглядзе шкляных хмарачосаў і эксклюзіўных цэнтраў у атуліне апартаментаў для тых багацейшых.
Такія праекты рэалізуюцца, а як жа, але ў Дубаі, дзе інвестыцыйныя бюджэты гэта абстрацыя для не адной еўрапейскай краіны. А тое што адбываецца ў Бялградзе ізноў характэрнае для дзяржаў, у якіх вырашальнай сілай з’яўляецца вузкая група людзей цесна павязаных з уладай. А такія сітуацыі выкарыстоўвае бізнес, як унутраны, так і замежны капітал, які за мэту ставіць павялічванне прыходаў не гледзячы на грамадскія кошты ці будучыню месца, дзе сёння проста робяць грошы.
Мабыць кожная краіна мусіць прайсці свой шлях, нават паўтараючы тыя памылкі, якія здарыліся ўжо іншым. Пакуль адзіным рэальным ратункам можа быць асацыяцыя з Еўрапейскай уніяй. Хаця і гэтая цудоўная ідэя Раберта Шумана сама напаўняецца меншымі і большымі паталогіямі.
Радэк Дамброўскі і Ілё Карпюк, Белапускае Радыё Рацыя, Бялград.