42-гі Міжнародны фестываль „Гайнаўка 2023” запрашае на конкурсныя выступ і беларускі канцэрт
42-і Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2023” пачаў сваю працу ў Беластоку. У першы дзень гледачоў чакала адкрыццё фотавыставы „Маэстра Пендэрэцкі і фестываль” і выступ Хору нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.
Кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
– Гэта складаная справа таму, што маэстра Пендэрэцкі быў некалькі разоў у нас. Таму засталіся розныя здымкі, сляды яго прысутнасці. Мы выбралі некаторыя і паказалі тут. Мы хацелі б, каб усё было дасканала, ідзём да дасканаласці. Як атрымалася ацэніць публіку.
Акрамя гэтага Мікалай Бушко прэзентаваў праграму другога дня фестывалю:
– Выступяць прадстаўнікі свецкіх і царкоўных хораў у двух катэгорыях – аматарскіх і прафесійных. Фестываль – гэта прэзентацыя мастацтва і царкоўнай музыкі. Асаблівым канцэртам будзе спецыяльны канцэрт царкоўнай музыкі Беларусі пад назвай „Магутны Божа. Пеўчая душа Беларусі”. Я сардэчна запрашаю сустрэцца з беларускай царкоўнай музыкай.
Конкурсны дзень фестывалю „Гайнаўка 2023” распачнецца сёння, 26-га траўня а 17-00 у будынку Падляшскай філармоніі. Канцэрт „Магутны Божа” – пявучая душа Беларусі” Хора „Concordia” ад Вольнай Беларусі распачнецца а 19-й. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя