Батумі: падарожжа да Нобеляў



У грузінскім Батумі, недалёка ад чыгуначнага вакзала, стаіць цікавы двухпавярховы будынак з вежай. У ім зараз знаходзіцца батумскі тэхналагічны музей братоў Нобелей з даволі разнастайнай экспазіцыя.

Здаецца можа паўстаць пытанне прычым тут Нобель да горада на Чорным моры. Усе ведаюць пра Нобелеўскую прэмію, якая названая ў гонар стваральніка дынаміту Альфрэда Нобеля.

Аднак мала хто ведае, што ў Альфрэда былі яшчэ браты Людвіг і Роберт.

Утрох браты Нобель кіравалі прадпрыемствам па вырабу зброі ў сталіцы Расейскай імперыі Пецярбургу. З мэтай аптымізацыі выдаткаў у 1873 годзе адзін з братоў адправіўся на Каўказ, каб знайсці таннейшую сыравіну, чым замежная драўніна для вырабу ружэйных прыкладаў.

Аднак па прыбыцці ў Баку Роберт Нобель выявіў, што пад зямлёй тут знаходзіцца нафта, а ў горадзе адбываецца „нафтавая ліхаманка”. Таму браты вырашылі заснаваць,  тут у Баку,  кампанію для здабычы і перапрацоўкі нафты і назвалі яе „Таварыства нафтавай вытворчасці братоў Нобель”.

Калі паўстала важнае пытанне арганізацыі транспарціроўкі, было вырашана ажыццяўляць транзіт праз Грузію. І менавіта ў Батумі, горадзе на Чорным моры,  і паўстаў  узведзены нафтавы тэрмінал, пачалося будаўніцтва чыгункі „Баку – Тбілісі – Батумі”.

Браты таксама збудавалі „нафтаправод”  даўжынёй больш за 800 кіламетраў.

Усе гэтыя тэхнічныя збудаванні былі зроблены на высокім тэхналагічным узроўні таго часу. А праведзены трубаправод з’яўляўся на той момант адным з самых магутных у свеце. Дзякуючы актыўнай дзейнасці братоў Нобель у Батумі, горад стаў развівацца як важны порт.

Сёння памяць аб вынаходствах братоў Нобеляў і іх значным укладзе ў развіццё горада захоўваецца ў тэхналагічным музеі Батумі. Музей быў  адкрыты ў 2007 годзе ў доме з вежай, які належаў братам.

Мясцовыя называюць гэты дом – лецішчам братоў Нобелей, дзе яны любілі прыязджаць і адпачываць,  калі знаходзіліся ў Батумі.

З 2012 года юрыдычна замацаваны яго афіцыйны статус Нацыянальным камітэтам па захаванні культурнай спадчыны Аджарыі.

Квіток у музей каштуе 6 лары – гэта каля 10 злотых,  і ў ім можна пазнаёміцца з экспазіцыяй не толькі на тэму нафты, але і пабачыць на здымках гісторыю гораду, тыя прадпрыемствы, што існавалі тут у ХІХ – ХХ стагоддзях.

Таксама цікавыя стэнды пра гісторыю чайнай справы, якая з’явілася недалёка ад Батумі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Гэтая чайная плантацыя ў Чакві была пасаджаная тут кітайцамі і рэшткі яе захаваліся да сёння. А яшчэ гэты чай з гэтай плантацыі быў вельмі знакамітым у былым СССР пад назваю „грузінскі чай”.

Музейная экспазіцыя таксама распавядае пра друкарскую справу ў пачатку ХХ стагоддзя і тут можна пабачыць друкарскі станок стогадовай даўніны. Шырока прадстаўлены ў экспазіцыі фотаздымкі як канца ХІХ- сярэдзіны ХХ стагоддзя і распавядаецца пра розныя фотаатэлье ў Батумі. Большасць экспанатаў можна патрымаць і так скажам „дакрануцца да гісторыі” рукамі.

Якім задавальненнем я трымаў у руках старыя фотаапараты і паказваў дзіцёнку, як „заводзіць затвор” у старога ФЭДа, альбо „Зеніта”.

Экспазіцыю ў самым музеі прайшлі мы за гадзіну і магчыма яшчэ туды вернемся.

Беларускае Радыё Рацыя, Батумі