На Падляшшы прэзентуюць новы фонд MOCHNARTE
18 гадоў таму
Прэзентацыя новага фонду MOCHNARTE адбудзецца ў вёсцы, якая дала яму назву – Махнатае. Фонд прапануе рэзідэнцыі для мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы каля самае мяжы з Беларуссю (чыгуначная станцыя Старое Беразова).
Вёска захавала традыцыйную архітэктуру Падляшша і стварае ўмовы для працы ўдалечыні ад гарадской мітусні, кажуць прадстаўнікі фонду. Ініцыятарам MOCHNARTE стаў мастацтвазнаўца Валянцін Сельвесюк.
Штаб-кватэра будзе знаходзіцца менавіта ў яго роднай вёсцы Махнатае, дом 84.
Прэзентацыя пачнецца тут 27 траўня а 16.00. У праграме таксама сустрэча з мастачкай і заснавальніцай архіву VEHA Лесяй Пчолкай і журналістам Міколам Ваўранюком, якія распавядуць пра новую кнігу “Людзі лесу”.