„Дом Творцаў” у Варшаве запрашае да супрацы



Арт-рэзідэнцыя „Дом Творцаў” у Варшаве запрашае да супрацы.

Як распавёў прадстаўнік аб’яднання Сяржук Доўгушаў, цяпер у Доме жывуць і працуюць розныя таленавітыя рэпрэсаваныя беларускія творцы. Каб ім дапамагчы, і быў створаны каталог паслуг:

– Там вельмі шырокі спектр паслуг. Напрыклад, у нас ёсць мастакі, якія прапануюць розныя майстар-класы па навучанню, як дзіцячы малюнак, так і жывапіс, графіка, арт і так далей. Паслугі дызайнераў, то бок розныя афішы, флаеры, візітоўкі, таксама можна звяртацца. Гуказапіс і звядзенне, мастэрынг, запіс трэкаў, песні „пад ключ” таксама можна. Заняткі спеўныя, вакальныя таксама, я адзін з тых, хто гэта праводзіць.

Замовіць і знайсці іншая паслугі можна па спасылцы, размешчанай ў тэлеграм-канале Дома Творцаў:

Таксама хутка плануецца адкрыць і Арт-рэзідэнцыю ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя