Гарадзенская “Мова нанова” з Арцёмам Лобачам



У Гародні на курсах “Мова нанова” прайшла творчая сустрэча з кінарэжысёрам і кліпмэйкерам Арцёмам Лобачам. Для гарадзенцаў ён прывез для паказу два фільмы: “Пра беларускага героя” і “Друя”. Паводле яго, пакуль беларускі кінематограф не сфармаваўся як асобная школа на ўзор Польшчы ці Расеі.

Кажа Арцём Лобач:

–  У нас ёсць шмат самародкаў – людзей, якія штосьці выдумляюць і адразу бяруць камеру, спрабуюць нешта зрабіць. А толькі пасля думаюць, як гэта правільна зрабіць, навошта, хто гэта будзе глядзець? Але ж нешта там ёсць у іх сэрцы… І мне здаецца, што гэта і ёсць галоўная сіла, якая павінна штурхаць аўтара, творца, да няпростых рэчаў, як стварэнне фільмаў. А пазней ужо можна навучыцца гэтаму майстэрству: як добра здымаць, як працаваць з акцёрам. Галоўнае, не страціць гэтую іскру.

Арцём Лобач пакуль стварае кароткаметражныя фільмы. Ён аўтар шматлікіх  кліпаў  для беларускіх і замежных музычных гуртоў.

https://www.youtube.com/watch?v=xj9XoxBw7IA&feature=youtu.be

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара