„Шахцёр” разграміў „Белшыну” ў матчы з 10 галамі
На стадыёне „Будаўнік” у Салігорску адбыўся адзін з найбольш чаканых матчаў дзесятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. „Шахцёр” узяў верх над „Белшынай” – 7:3 (!). Некаторы час таму абедзве каманды апынуліся ў эпіцэнтры гучнага скандалу з дамоўнымі матчамі, з прычыны чаго былі пакараныя федэрацыяй футбола здыманнем ачкоў і зараз вымушаныя змагацца за выжыванне ў вышэйшай лізе. Абедзве дружыны, вядома, вельмі хацелі перамагчы. Па выніках жа вікторыя засталася за больш якасна ўкамплектаваным «Шахцёрам».
19-гадовы форвард Ягор Карпіцкі аформіў хет-трык, а яшчэ па адным разе ў пераможцаў забілі Антон Шрамчанка, Максім Скавыш, Павел Забелін і Мікіта Мікалаевіч. У складзе «Белшыны» дублем адзначыўся Міхаіл Калядка, адзін гол на рахунку Арцёма Гурэнкі. На 69-й хвіліне прамую чырвоную картку атрымаў абаронца «шыннікаў» Мікіта Супрановіч. Матч „Шахцёра” і „Белшыны” стаў толькі пятым у гісторыі вышэйшай лігі, у якім было забіта не менш за дзесяць мячоў.
УЕФА можа адхіліць „Ювентус” ад еўракубкаў як мінімум на год
УЕФА можа выключыць „Ювентус” з еўракубкаў найменш на год, паведамляе выданне La Gazzetta dello Sport. Арганізацыя, якая кіруе развіццём футбола на кантыненце, чакае ад новага кіраўніцтва „Старой сіньёры” адмовы ад праекта суперлігі. Пакуль клуб у гэтым пытанні не ідзе насустрэч Аляксандру Чаферыну. Таксама на рашэнне адхіліць „Ювентус” можа паўплываць судовая справа аб махінацыях і парушэнні фінансавага fair play.
Федэральны апеляцыйны суд Італьянскай федэрацыі футбола вынес „Ювентусу” пакаранне ў выглядзе пазбаўлення дзесяці ачкоў у чэмпіянаце краіны. З-за фінансавых махінацый былі адхіленыя ад футбола шэраг функцыянераў клуба, сярод якіх займаў пасаду дырэктара Фабіа Парацічы, экс-прэзідэнт Андрэа Аньелі, былы выканаўчы дырэктар Маўрыцыа Аррывабене і працаваў віцэ-прэзідэнтам Павел Недвед. Зрэшты, чэх у траўні быў апраўданы.
Беларускі абаронца Даніла Паліўка можа апынуцца ў „Магнітцы”
Беларускі абаронца Даніла Паліўка можа апынуцца ў магнітагорскім „Металургу”. „Магнітка” збіраецца здзейсніць абмен з „Адміралам”: прыморцы атрымаюць правы на абаронцы Іллю Нікалаева, магнітагорцы атрымаюць правы на Паліўку, паведамляе Артур Хайрулін.
Паліўка ў мінулым сезоне правёў 24 матчы за „Ярмак” у ВХЛ, набраўшы 6 (2+4) ачкоў. Акрамя таго, Даніла адыграў 20 матчаў за „Нёман” у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі, закінуўшы адну шайбу, а таксама набраў 8 (3+5) ачкоў у 18 гульнях плэй-оф.
Валейбаліст зборнай Беларусі Зміцер Ваш папоўніў склад клуба расейскай суперлігі
Сувязны зборнай Беларусі Дзмітрый Ваш змяніў клубную прапіску, перайшоўшы ў клуб расейскай суперлігі „Дынама-ЛО” з Сасновага Бора, паведамляе казанскае выданне „Бізнес Анлайн”. 35-гадовы валейбаліст у мінулым сезоне выступаў у клубе „Цзянсу”, які заняў восьмае месца ў чэмпіянаце Кітая. Да гэтага Дзмітрый выступаў на радзіме, за „Металург” і „Энергію” з Гомеля, салігорскі „Шахцёр” і менскі „Будаўнік”. Пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
У чэмпіянаце Расіі 2022/23 „Дынама-ЛО” заняло шостае месца.
Беларускае Радыё Рацыя