Ахоўніка „Еўраопта” затрымалі за дрэнныя водгукі пра тавары з Беларусі і Расеі



У Ваўкавыску ахоўніка „Еўраопта” затрымалі за дрэнныя водгукі пра тавары, вырабленыя ў Беларусі і Расеі. Сілавікі „схапілі” мужчыну ў працоўны час і пры пакупніках.

У знятым пасля затрымання відэа ён сказаў, што затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — за „негатыўныя водгукі” аб расейскіх вайскоўцах ва Украіне і „негатыўныя водгукі” на расейскія і беларускія тавары.

Па словах сілавікоў, ахоўнік запісваў відэа і галасавыя паведамленні, у якіх абражаў кіраўніцтва крамы.

Беларускае Радыё Рацыя