Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Латвію ў пустых вагонах



Латвійскія мытнікі знайшлі 100 тысяч цыгарэт у пустых вагонах, якія пераганяліся з Беларусі ў Латвію.

Поліэтыленавыя пакеты з 5 тысячамі пачкаў цыгарэт „НЗ”, „Мінск” і „Карона” былі прымацаваныя да сценак парожніх вагонаў-хопераў. „Знаходку” зрабілі 25 траўня на пункце мытнага кантролю „Індра”. На пачках былі акцызныя маркі Рэспублікі Беларусь. Мытнікі, што натуральна, угледзелі ў гэтым прыкметы крымінальнага злачынства і перадалі матэрыялы ў паліцыю.

Напярэдадні кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшліся таксама на расейска-латвійскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя