Пад Кіевам усталявалі памятную шыльду ў гонар загінулага каліноўца Аляксея Скоблі
18 гадоў таму
Беларускі і ўкраінскі герой Аляксей Скобля (пазыўны „Тур”) загінуў блізу сяла Машчун, прыкрываючы пабрацімаў падчас наступу расейскіх войскаў на Кіеў 13 сакавіка 2022 года.
На месцы палеглых абаронцаў Украіны з дапамогай дабрачыннага фонду „Бадры Лолашвілі” ў ляску каля сяла паўстаў мемарыял „Янголи перемоги”.
Шыльду ў гонар Аляксея Скоблі ўсталявалі непадалёк, непасрэдна на месцы ягонай гібелі, дзе адбываліся зацятыя баі з расійскімі акупантамі.
Актывісты беларускага хаба „Сустрэча” пасадзілі кветкі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны „Кіт”) і прадстаўнікі дабрачыннага фонду.