Наталля Радзіна: Трэба патрабаваць узмацнення санкцый



Толькі жорсткія санкцыі змогуць вызваліць палітвязняў і разбурыць ГУЛАГ пад назвай Беларусь.

Іншага не дадзена, лічаць палітвязні 2010 года галоўны рэдактар „Хартыі-97” Наталля Радзіна і каардынатар грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бандарэнка:

Каб палітвязні выйшлі як мага хутчэй, то канешне трэба патрабаваць сёння ад Захаду ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Узмацнення эканамічных санкцый, перш за ўсё трэба патрабаваць выканання санкцый, якія ўжо ўведзеныя. Мы ведаем, што шмат якія з іх абыходзяцца. Сёння ўсё роўна тыя ж самыя ўгнаенні ідуць у Еўразвяз.

Санкцыі не ўзмацніліся, сітуацыя для палітвязняў пагоршылася. Як толькі ціск ідзе, то заўсёды Лукашэнка будзе выпускаць людзей.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле Зміцера Бандарэнкі, рэжым у Бірме быў яшчэ страшней. Але пад ціскам санкцый Міжнароднай арганізацыі працы, што даўно павінны зрабіць па Беларусі, рэжым вымушаны быў вызваліць 12.5 тысяч людзей, аналагічна. Як і ў Іране.

Беларускае Радыё Рацыя