Марына Булацкая: Людзі вяртаюцца ў Кіеў
Зараз людзі вяртаюцца ў Кіеў, і гэта вельмі моцна адчуваецца, хаця вайна яшчэ працягваецца.
Пра гэта распавяла беларуска Марына Булацкая, якая ў ваенны час надалей жыве ва Украіне. Яна адзначыла, што па-ранейшаму адчуваецца псіхалагічны цяжар як наступствы вайны:
– Я думаю, што травень вельмі цяжка для нас усіх пачаўся. Апошнія два тыдні дастаткова напружаныя ў Кіеве і кожная трывога, гэта насамрэч трывога, гэта сур’ёзны флэшбэк у мінулы год. Зноў такі ж па свайму колу я бачу, што ў людзей узнікаюць мінулагоднія флэшбэкі. Калі казаць пра ментальны стан, то цяпер трохі ўсе паднапружыліся.
Беларуска Марына Булацкая спадзяецца, што лета будзе адносна такім жа спакойным як і вясна ва Украіне. Паколькі ў буйных гарадах зараз жыццё амаль што нагадвае мірныя часы.
Беларускае Радыё Рацыя