Стартаваў збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах
Рух Беларускай Салідарнасці і працоўная суполка “Захаванне беларускай мовы і культуры” Кардынацыйнай рады запускаюць збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах.
Шаноўнае спадарства!
Рух Беларускай Салідарнасці і працоўная суполка “Захаванне беларускай мовы і культуры” Кардынацыйнай рады запускаюць збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах.
У чым праблема?
Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці – тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Сёння ў Польшчы жыве больш за ста тысяч беларусаў, якія маюць легальны статус. Аднак да атрымання грамадзянства патрэбна яшчэ некалькі гадоў. Усе гэтыя гады іх дзеці пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову, гісторыю і культуру.
Рух Беларускай Салідарнасці і ПС «Захаванне беларускай мовы і культуры» Кардынацыйнай Рады прапануюць змяніць на тое, каб беларускую мову маглі вывучаць не толькі грамадзяне Польшчы, але і ўсе беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства).
Як можна гэта зрабіць?
Праз змены ў польскім законе «Пра нацыянальныя і этнічныя меншасці і рэгіянальныя мовы». У законе (Артыкул 19) прапісана, што мова меншасцяў – гэта мова, якая традыцыйна выкарыстоўваецца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы грамадзянамі гэтай дзяржавы, якія складаюць меншую колькасную групу ад іншых народаў, якія насяляюць яго. ( ЗАКОН От 6 января 2005 г. О национальных и этнических…www.gov.plhttps://www.gov.pl › attachment).
Рух Беларускай Салідарнасці і ПС «Захаванне беларускай мовы і культуры» Кардынацыйнай Рады прапануюць змяніць фармуліроўку закона на:
«Мова меншасцяў – гэта мова, якая традыцыйна выкарыстоўваецца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы асобамі, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства), якія складаюць меншую колькасную групу ад іншых народаў, якія насяляюць яго».
Чаму гэта важна?
Польскае грамадзянства можна атрымаць толькі праз дзесяць гадоў жыцця на тэрыторыі Польшчы. За гэты час можа адбыцца адкат у беларускай культуры, мове і ідэнтычнасці беларусаў замежжа.
Змена ў законе можа паўплываць на тое, каб ужо цяпер беларусы за мяжой захоўвалі сваю культуру і мову. У Беларусі сітуацыя з пачаткам вайны пагаршаецца кожны дзень. Мы не можам на дадзены момант хутка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, але здольныя рабіць тое, што ў нашых сілах
Мы заклікаем беларусаў паўдзельнічаць у кампаніі. Чым больш будзе подпісаў, тым болей шанец змяніць закон
Падпісацца можна тут: https://lixtar.media/sbor-podpisau-belmova-u-polskich-shkolach