У Варшаве адбылася прэзентацыя дзейнасці сайта Dissidentby.com



У варшаўскім музеі «Вольнай Беларусі» адбылася прэзентацыя дзейнасці сайта Dissidentby.com. Праваабарончы сайт створаны ў 2019 годзе для падтрымкі затрыманых і асуджаных па палітычных матывах былым палітвязнем Вячаславам і жонкай Марынай Касінеравымі.

Кажа Марына:

– Мы распавядзем пра такі панятак, як “палітычныя зняволеныя”, чаму важна пра іх казаць, пра гэтых людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі за кратамі. Як вызначаецца гэты чалавек і чаму. Як мы лічым, такіх людзей больш у калоніях. На сёння па нашых дадзеных 1788 чалавек – палітычныя вязні ў Беларусі. Гэта тыя, пра каго мы ведаем. Мы проста па-іншаму трактуем гэтыя крытэрыі, якія ўжо існуюць, у нас іншы падыход.

Вячаслаў і Марына маюць палітычны багаж. У 2015 годзе актывісту анархічнага руху, палітвязню Вячаславу Касінераву міліцыянты зламалі сківіцу, праходзіў па так званай «справе графіцістаў». У 2017 годзе пакараны за хуліганства штрафам. У 2020 годзе Вячаслава і Марыну хацелі прыцягнуць да адказнасці па артыкуле аб экстрэмізме, але сужэнцы пакінулі краіну.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя