У Вашынгтоне абмеркавалі праект альтэрнатыўнага беларускага пашпарта
На высокім узроўні ў Вашынгтоне, Бруселі і Стакгольме прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі Валер Кавалеўскі правёў кансультацыі па праекце альтэрнатыўнага беларускага пашпарта.
Як удакладняе прэс-служба АПКБ, Кавалеўскі правёў тэхнічныя кансультацыі для „ўзгаднення наступных крокаў”.
Як раней расказваў сам Кавалеўскі, дакумент ужо распрацаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO — Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.
Праект нібыта паабяцала падтрымаць Еўракамісія, але дзеля гэтага неабходна было вырашыць тэхнічную праблему — выкарыстанне кода краіны ў пашпарце аднаго з чальцоў Еўрапейскага звязу.
Таксама тэмамі перамоў сталі магчымае размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі і парушэнне гэтым рэжымам Лукашэнкі міжнародных абавязацельстваў.