Радныя Беластоку адзінагалосна прагаласавалі за сквер Вольнай Беларусі



У Беластоку з’явіцца сквер Вольнай Беларусі. За гэта аднагалосна прагаласавалі радныя гораду.

Сквер, якому вырашылі даць такую назву, узнікне на вуліцы Электрычнай побач з генеральным консульствам Беларусі. Такім чынам мясцовыя ўлады выйшлі са складанай сітуацыі, да якой прывяло рашэнне, прынятае на гарадской радзе ў верасні мінулага году. Тады назву Вольнай Беларусі далі адрэзку вуліцы Электрычнай. Але жыхары вуліцы выступілі супраць.

Урэшце Ваяводскі адміністратыўны суд у пачатку сакавіка бягучага году прызнаў рашэнне гарадской рады неправамоцным. Кіраўніцтва Беластоку абяцала выйсці з гэтай сітуацыі. На закладанне скверу не трэба атрымліваць згоды жыхароў.  

„Гэта найлепшае выйсце ў гэтай сітуацыі, якое і так, безумоўна, будзе раздражняць рэжым Лукашэнкі», — напісаў з гэтай нагоды ў сваіх сацыяльных сетках намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі.