У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага



У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага. Пабачыць мурал з выявай нядаўна загінулага ваяра-„каліноўца” можна на пляцоўцы задняга дворыка Музея Вольнай Беларусі, паведаміла арганізацыя “Рух”.

Фота: t.me/ruchbelnac

Міраслаў Лазоўскі — адзін з пяці байцоў-каліноўцаў, якія нядаўна загінулі пад Бахмутам. Міраслаў быў вядомай у беларускім асяроддзі асобай. У 1995 годзе ён уступіў у заснаванае Статкевічам “Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў”, у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў “Белага легіёна”. У 2013 годзе Міраслаў заснаваў кніжную серыю “Беларусь у войнах”. Працаваў у выдавецтве “Кнігазбор”, якое ўлады ліквідавалі сёлета ў студзені.

Міраслава Лазоўскага пахавалі 26 траўня ў Кіеве.