Грамадзянін РФ на BMW пратараніў шлагбаум на мяжы
18 гадоў таму
Зранку 30 траўня грамадзянін Расеі на BMW пратараніў шлагбаум на мяжы Польшчы і Беларусі, паведамляе тг-чат „ГраницаBYPL”. Гэта чат, дзе аўтамабілісты дзеляцца паміж сабой інфармацыяй з памежных пераходаў.
Інцыдэнт здарыўся ў 8:35. Паводле папярэдняй інфармацыі, расіянін (чачэнец па нацынальнасці) на чорным BMW X5 на хуткасці пратараніў шлагбаум з польскага боку. Аўтамабіль спыніўся толькі на мосце праз Буг, калі ў ім прабіла кола.
Гаворыцца, быццам у салоне былі жонка кіроўцы і трое дзяцей, якія перабеглі на беларускі бок. А самога чачэнца затрымалі польскія памежнікі.
У выніку інцыдэнту рух на КПП „Тэрэспаль-Берасце” быў часова перакрыты.