«Зялёная карта» для беларускіх аўтаўладальнікаў перастала дзеіць
20 гадоў таму
Беларускія аўтаўладальнікі з 1 чэрвеня не змогуць выкарыстоўваць міжнародны поліс страхавання грамадзянскай адказнасці «Зялёная карта» пры паездках у Еўразвяз, Вялікую Брытанію, Ісландыю, Нарвегію і Швейцарыю.
Цяпер прыйдзецца заключаць дамову памежнага страхавання на тэрыторыі краіны ўезду. Гэтая паслуга абыдзецца беларускім аўтаўладальнікам у наступныя кошты:
Літва: 15 дзён – 21 еўра, месяц – 36 еўра, тры месяцы – 108 еўра;
Польшча: 30 дзён – 37 еўра, тры месяцы – 97 еўра;
Латвія: ад 50 еўра.