Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закона “Аб народным апалчэнні”
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закона “Аб народным апалчэнні”. Адзначаецца, што дакумент “накіраваны на ўстанаўленне прававых асноў рэалізацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, права на добраахвотны ўдзел у забеспячэнні ваеннага становішча” ў краіне.
Дакумент надзяляе ўрад “паўнамоцтвамі па вызначэнні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да фармавання народнага апалчэння, якія праводзяцца ў мірны час мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, парадку фармавання (расфармавання) народнага апалчэння, камплектавання і вядзення ўліку добраахвотнікаў, залічэння іх у народнае апалчэнне і выхаду з яго”.
Беларускае Радыё Рацыя