Аэрапорт у Гародні гатовы прымаць рэгулярныя рэйсы з Расеі
20 гадоў таму
Аэрапорт у Гародні гатовы прымаць рэгулярныя рэйсы з Расеі. Пра гэта тэлеграм-каналу “Пул 4” расказаў кіраўнік Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік падчас яго візіту ў Томскую вобласць Расеі.
“Пытанне пра аднаўленне рэйсаў з Гародні ў Маскву ды іншыя гарады Расейскай Федэрацыі перыядычна разглядаецца, аднак канчатковае рашэнне пра аднаўленне пералётаў маюць прыняць авіякампаніі з Расеі. Як гаворыцца, мяч на расейскім баку. Калі яны праявяць зацікаўленасць з улікам пасажырапатоку і самаакупнасці, то мы са свайго боку забяспечым поўную гатоўнасць”, – сказаў Каранік дзяржаўным журналістам.