Беларуская партыя “Зялёныя” падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю
18 гадоў таму
Беларуская партыя “Зялёныя” падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю.
Пра гэта паведамляецца ў партыйным тэлеграм-канале. Дакументы падалі без спісу чальцоў партыі. Такое рашэнне ў партыі патлумачылі патрабаваннем закона “Аб абароне персанальных дадзеных”, які забараняе перадачу спецыяльных персанальных дадзеных без згоды ўсіх чальцоў партыі. У партыі анансуюць, што ўсе падрабязнасці будуць паведамленыя на агульнай прэс-канферэнцыі дэмакратычных палітычных партый 5 чэрвеня.
Раней стала вядома, што дакументы на перарэгістрацыю падалі Ліберальна-дэмакратычная партыя, камуністы і партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет”.