«Межы Айчыны пазначым крывёю!» Уладзімір Арлоў у Варшаве



У чацвер, 1 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Межы Айчыны пазначым крывёю!», прысвечаная 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі.

Дата: 1 чэрвеня. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6, Варшава.

На сустрэчы прэзентуюць новую кнігу спадара Уладзіміра «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітае выданне «Імёны свабоды», што ўтрымлівае 410 партрэтаў змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён. А таксама перавыданне ягонай кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі».

Пісьменнік раскажа, чыім жа быў лозунг «Межы Айчыны пазначым крывёю!», і падзеліцца гістарычнымі цікавосткамі пра:

новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага;

рэйкавую вайну і іншыя малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў;

лёсы паўстанцкіх камандзіраў;

жанчын у паўстанні: маці, жонак, каханых.

А яшчэ можна будзе атрымаць аўтограф і набыць кнігі.

Уваход вольны!