Ад сёння дзейнічаюць новыя абмежаванні на польска-беларускай мяжы
З першага чэрвеня ў Польшчы пачалі дзейнічаць новыя абмежаванні на грузавы рух.

Яшчэ год таму Польшча забараніла грузавым машынам на беларускіх і расейскіх нумарах уезд на сваю тэрыторыю.
Цяпер гэтае абмежаванне пашыраецца ў тым ліку на прычэпы і паўпрычэпы, што робіць немагчымым перачэпку машын. А менавіта гэтым актыўна карысталіся перавозчыкі.
Напрыклад, перачаплялі прычэп з беларускай рэгістрацыяй да грузавой машыны з польскай рэгістрацыяй і такім чынам тавар перавозіўся праз граніцу.
Польскі бок увёў новыя абмежаванні пасля таго, як Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд журналісту і актывісту польскай меншасці Анджэю Пачобуту, асуджанаму на восем гадоў калоніі.
