Макрон лічыць, што ціск Захаду на Лукашэнку дастатковы



Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што краіны Захаду павінны працягваць аказваць ціск на Беларусь, прадухіляючы яе непасрэднае ўступленне ў вайну з Украінай, але не ўзмацняць яго, каб не пазбаўляць Лукашэнку выйсця.

Пра гэта ён заявіў у сераду, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы Globsec у Браціславе.

“Ці думаю я, што мы павінны быць больш агрэсіўныя ў дачыненні да Беларусі? Мой адказ — не. Я думаю, што для нас было б памылкай […] браць на сябе ініцыятыву, распаўсюджваючы канфлікт на Беларусь. Мы павінны працягваць аказваць на іх ціск, каб яны не ўступалі ў вайну”, — адзначыў французскі лідар.

“Я думаю, што мы павінны абраць шматбаковы падыход. Па-першае, дапамагаць грамадзянскай супольнасці […], па-другое, прапанаваць ім перспектывы ў выпадку, калі яны будуць праводзіць перавыбары прэзідэнта. Па-трэцяе, аказваць ціск на наяўную адміністрацыю Лукашэнкі, пры гэтым прапаноўваючы магчымасці выхаду з сітуацыі, якая склалася”, — мяркуе Макрон.