Дайнюс Жалімас: Беларускім суддзям пагражае адказнасць як міжнародным злачынцам
Як адзначаюць праваабаронцы, кожны трэці суддзя ў Беларусі мае дачыненне да палітычных рэпрэсій, Суддзі выносяць незаконныя рашэнні, ігнаруюць катаванні і цяжкі стан абвінавачаных. Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub пасля аналізу беларускіх прыгавораў на прадмет абгрунтаванасці і законнасці падрыхтаваў базу, паводле якой, 216 беларускіх суддзяў удзельнічаюць у рэпрэсіях.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з кіраўніком Цэнтра права і дэмакратыі „JusticeHub”, што месціцца ў Вільні, Дайнюсам Жалімасам пра тое, чым Цэнтр у Вільне якасна адрозніваецца ад аналагічных арганізацый і якую дапамогу можа аказаць беларусам, чаму беларускія суддзі – самыя небяспечныя выканальнікі рашэнняў рэжыму ў Беларусі і якім будзе міжнародны Трыбунал над рэжымам Лукашэнкі:
– Я з’яўляюся кіраўніком гэтага цэнтра. Мы займаемся праектамі, як па канкрэтнай дапамозе ахвярам злачынстваў рэжыму, прававой дапамозе, я маю на ўвазе. Плюс гэта таксама даследаванне больш агульнага характару па магчымасці прыцягнення асобаў адказных за злачынствы супраць беларускай грамадзянскай супольнасці. Гэта датычыць як універсальнай юрысдыкцыі, так і іншых магчымых спосабаў прыцягнення да адказнасці.
РР: Якім чынам адбываецца збор інфармацыі вашым цэнтрам?
– Гледзячы, якога кшталту дзейнасць мы маем на ўвазе. Калі мы маем на ўвазе пераслед канкрэтных асобаў, то бок прававая дапамога ахвярам злачынстваў, то гэтыя людзі, якія пацярпелі ад рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыму. Яны самі звяртаюцца да нас або мы з дапамогай іншых праваабарончых цэнтраў іх расшукваем.
Наша перавага ў тым, што мы аказваем прававую дапамогу ахвяры злачынстваў ад пачатку да канца ва ўсіх працэсуальных стадыях. Дапамагаем ім не толькі падчас звароту, але і адсочванні расследавання злачынства нашай пракуратурай і нашымі следчымі органамі. Збіраем доказы, па-першае паказанні саміх людзей, якія звяртаюцца. Ну і канешне дакументы, якія можна атрымаць з камісій або з публічных крыніц. Калі гэта даследаванне больш агульнага ўзроўню, хаця я ўжо казаў наконт магчымасці прыцягнення да адказнасці асобаў адказных за злачынству супраць чалавечнасці ў Беларусі.
Тут канешне патрэбны іншы ўзровень збору доказаў. Тут больш агульныя дадзеныя, якія з’яўляюцца даступнымі. Я маю на ўвазе даклады спецпрадстаўнікоў ААН, АБСЕ. Таксама, паколькі гэта расследаванне, гэта ўсе магчымыя крыніцы, якія датычаць злачынстваў супраць чалавечнасці, пачынаючы ад Рымскага статута міжнароднага крымінальнага суда, спецыяльных дакладаў Камісіі па міжнароднаму праву ААН і скончваючы ўжо канкрэтнай, абагульненай інфармацыяй, напрыклад сабранай праваабарончым цэнтрам „Вясна”. Тут залежыць ад роду дзейнасці, якога кшталту доказы і дадзеныя нам патрабуюцца.
З „Госцем Рацыі” – з кіраўніком Цэнтра права і дэмакратыі „JusticeHub” у Вільні Дайнюсам Жалімасам, камунікавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя