Павел Латушка паведаміў пра сустрэчу з дарадцам Офісу прэзідэнта Украіны 



Павел Латушка паведаміў пра сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны.

З Міхаілам Падалякам яны абмяркоўвалі адказнасць рэжыму Лукашэнкі за незаконны вываз украінскіх дзяцей, ролю Саюзнай дзяржавы ў арганізацыі агрэсіі супраць Украіны, ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы, яе ролю, у тым ліку ў перамяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Паведамляецца, што сустрэча адбылася з ініцыятывы беларускага боку пры падтрымцы дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Багдана Яроменкі.

Раней Павел Латушка сустракаўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны. Генпракуратуры перадалі доказы ваенных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, якія незаконна перамяшчаюцца з акупаваных тэрыторый у Беларусь. У тым ліку перададзена дасье ў дачыненні да 12 украінскіх дзяцей-сірот.