Матэвуш Маравецкі: На Еўрапейскай радзе я буду прасіць узмацнення санкцый супраць Беларусі
„У сувязі з апошнімі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі Польшча была вымушаная ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, і я буду хадайнічаць аб узмацненні гэтых санкцый і ў Еўрапейскай радзе – заявіў у сераду прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы ў Гаазе з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Марэкам Рутэ.
Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што Польшча была вымушаная адрэагаваць дадатковым пакетам санкцый у сувязі з апошнімі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі і апошнімі дзеяннямі, якія цалкам парушаюць і топчуць правы чалавека.
„Я таксама буду прасіць на Еўрапейскай радзе пра ўзмацненне санкцый супраць Беларусі – таму што мы выдатна бачым, наколькі Беларусь залежная ад Расеі. Мы адчуваем гэта ў гэтай штучнай міграцыйнай атацы, ад якой мы абараняліся”, сказаў Матэуш Маравецкі анансуючы перамовы з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў аб праблемах, звязаных з міграцыяй.
„Выклікам з’яўляецца міграцыя як такая, і ў прыватнасці чарговыя міграцыйныя маршруты — праз Беларусь з Блізкага Усходу; штучна выкліканыя міграцыі – гэта не яшчэ адна праблема, з якой мы хочам змагацца”, – дадаў Маравецкі.
Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй для абыходу санкцый.
Крыніца: polskieradio24.pl