Зяленскі: Усе краіны, якія мяжуюць з Расеяй, маюць стаць сябрамі Еўразвязу і NATO
Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі ва Украіны і Малдовы ня будзе дакладнага шляху да сяброўства, уразлівыя празаходнія палітычныя сілы ў Беларусі і Грузіі апынуцца пад пагрозай. Прэзідэнт Украіны заявіў, што любыя сумневы ў далучэнні Украіны да Паўночна-атлянтычнага альянсу падштурхнуць Расею да нападу на новыя краіны.
«Мы павінны памятаць, што кожны сумнеў, які мы дэманструем тут, у Еўропе, — гэта траншэя, якую Расея абавязкова паспрабуе заняць», — сказаў Уладзімір Зяленскі, выступаючы на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове, піша агенцтва AFP.
«Нам патрэбны справядлівы мір. Таму кожная еўрапейская краіна, якая мяжуе з Расеяй і ня хоча, каб Расея іх раздзірала, павінна быць паўнапраўным сябрам Еўразвязу і NATO. А альтэрнатывы гэтаму толькі дзве: альбо адкрытая вайна, альбо паўзучая расейская акупацыя», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Беларускае Радыё Рацыя