У Гайнаўцы пройдзе Беларускі народны фэстын “Крыначка”
18 гадоў таму
Галоўнае праўленне БГКТ у Беластоку і Гайнаўскі дом культуры запрашаюць на Беларускі народны фэстын “КРЫНАЧКА”.
У канцэрце выступяць калектывы:
„РЭХА ПУШЧЫ”, СТУДЫЯ ПЕСНІ ГДК, „ХОР ГОРАДА ГАЙНАЎКА” і “ПЕРАПЁЛКА” з Гайнаўскага дома культуры, „ЛОТАС” з Дубін, “СЁСТРЫ АСТАПЧУК” з Грабаўкі, „ЛАЙЛАНД” і „АС” з Беластока.
Фэстын адбудзецца 6-га чэрвеня а 17.00 у гайнаўскім амфітэатры.
Мерапрыемства зрэалізавана дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя