Ціханоўская: Ад такой палітыкі дзяржавы пакутуем не толькі мы – пакутуюць нашыя дзеці



«Бацькі з Беларусі скардзяцца на тое, у што зараз ператварылася адукацыя ў нашай краіне. Дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты больш не належаць дзецям, прапаганда выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах. Ідэолагі лезуць у галовы да дзяцей, нават да зусім малых. І ў іх няма задачы навучыць дзяцей нечаму важнаму, іх мэта – прывіць любоў да войска, вайны, гвалту і асабіста Лукашэнкі.

Ад такой палітыкі дзяржавы церпім не толькі мы, але перадусім нашы дзеці”, – адзначыла Святлана Ціханоўская ў сваім відазвароце на Ютуб-канале з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэннем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.