„Гомельтранснафта Дружба” прагназуе, што прапампоўка нафты скароціцца больш як у пяць разоў



„Гомельтранснафта Дружба” прагназуе, што прапампоўка нафты скароціцца больш як у пяць разоў. З гэтай нагоды беларуская кампанія апавясціла расейскага партнёра „Транснафту”, што хоча павялічыць тарыф на прапампоўку нафты на 84% з 1 ліпеня, піша „Флагшток”.

Гомельскія нафтавікі кажуць, што за першы квартал года іх грузаабарот знізіўся ў 4,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. А ў напрамку Польшчы і Германіі — у 12 разоў.

Зніжэнне паставак нафты звязанае з санкцыямі, якія Еўразвяз увёў пасля пачатку шарокамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны. На пачатку снежня 2022-га краіны ЕЗ, Вялікай сямёркі і Аўстралія зацвердзілі столь коштаў на расейскую нафту на ўзроўні 60 даляраў за барэль. За першы тыдзень дзеяння эмбарга экспарт нафты з Расеі знізіўся на 54%.