Польшча скончыла будаўніцтва электроннай загароды на мяжы з Беларуссю
18 гадоў таму
Польшча скончыла будаўніцтва электроннай загароды на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміла спікер польскай памежнай службы Ганна Міхальская ў каментары польскаму выданню PAP.
„Сістэма ўжо працуе, але ўсё яшчэ неабходна падключыць асобныя датчыкі ў Цэнтры кіравання ў Беластоку, каб яны зладжана працавалі”, – растлумачыла чыноўнік.
Электроннае загароджванне з сістэмамі камер назірання і датчыкаў руху зманціравана на ўсім 206-кіламетровым участку, дадала яна.
Агулам на мяжы Польшчы і Беларусі усталяваны 3000 камер, а таксама выкарыстана 400 км кабеляў. Агульны кошт інвестыцыі – 343 мільёных злотых (цізвыш 80 мільёнаў даляраў).