У Польшчы апасаюцца абвастрэнні міграцыйнага крызісу з-за бязвізу для „Славянскага базару”



Польшча асцерагаецца наплыву мігрантаў на мяжу праз аб’яўлены Лукашэнкам бязвіз. Падставай для яго стаў “Славянскі базар” у Віцебску.

Уехаць у Беларусь па пашпарце і з квітком на канцэрт змогуць грамадзяне 73-х краін. У тым ліку, з дзяржаў Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу. Гэтая акцыя будзе дзейнічаць з 4 па 23 ліпеня.

Спрашчэнне міграцыйных працэдур можа прывесці да павелічэння патоку людзей у Беларусь, які службы Лукашэнкі будуць выкарыстоўваць для гібрыднай аперацыі, якая праводзіцца на нашай усходняй мяжы, — лічыць намеснік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.